"Славянскі базар у Віцебску": бязвізавы ўезд для гасцей і ўдзельнікаў і шмат сюрпрызаў

30 июня 2021

Два тыдні застаецца да старту юбілейнага  ХХХ  Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Першыя пазыўныя прагучаць у Летнім амфітэатры ўжо 14 ліпеня. Сёння, 30 чэрвеня, арганізатары фестывалю прадаюць білеты са скідкай 30 %  у гонар 30-годдзя форуму. Вось такая сімвалічная магія лікаў і бонус для гасцей фестывалю. За апошнімі падрыхтоўкамі  на канцэртных пляцоўках і ў горадзе назірае наш карэспандэнт Марына Раманоўская.