Славянская мода ў Парыжы. Высокая ацэнка калекцыі беларускага дызайнера Таццяны Тур

5 мая 2018

У Парыжы на гістарычнай вуліцы Рышэлье адбыўся грандыёзны фестываль-конкурс славянскай моды "Фэшн Руж". Удзел прынялі дызайнеры з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Францыі. Нашу краіну прадставілі 10 мадэльераў, гэта фіналісты і пераможцы Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды". Беларускія вырабы зноў сталі аднымі з наймацнейшых брэндаў. Асабліва высокую ацэнку атрымала калекцыя беларускага дызайнера Таццяны Тур.

Творчасць таленавітых дызайнераў ацэньвала высокае прафесійнае журы. Лепшыя мадэльеры былі ўдастоены прызоў, сярод якіх стажыроўка ў парыжскай школе моды і кантракт на прэзентацыю сваёй маркі ў шоу-румах у Парыжы і Мілане.