Слаўгарадскі раён. "Месца для жыцця"

5 апреля 2020
Яшчэ адзін праект, падтрыманы ў свой час Прэзідэнтам. Мост праз раку Сож хутка злучыць бераг левы і правы Слаўгарада. Для мясцовых жыхароў гэта сімвал і ўстойлівага развіцця, і якасці жыцця. Ёсць яшчэ ўказ па падтрымцы паўднёвага ўсходу. 

Размова аб сямі раёнах Магілёўшчыны, у ліку якіх Слаўгарадскі. Задача - прыцягнуць у раёны, якія слаба развіваюцца, але з’яўляюцца перспектыўнымі,  інвестыцыі і бізнес, стварыць умовы для жыцця маладых спецыялістаў і іх сем'яў, дапамагчы пабудаваць жыллё. Дарэчы, крэдыты для гэтых мэт тут пад 1 працэнт. 

У Слаўгарадскім раёне прадпрымальнікі стаўку робяць на дрэваперапрацоўку, сельскую гаспадарку і турызм. Мясцовыя крафтавыя сыры - ужо добра вядомы брэнд. 

Як развіваецца Слаўгарадскі раён сёння, у чым перспектывы і пры чым тут "сіняя студня" з гаючай вадой - раскажа Ксенія Лебедзева ў нашай рубрыцы "Месца для жыцця" (відэа).