"Слаўгарад. Адраджэнне замест забыцця" - сёння ўвечар на "Беларусь 1"

6 мая 2015

Горад, якога магло не быць. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС змяніла лёсы людзей дзясяткаў краін. Слаўгарад, які прайшоў шлях ад адчужэння да росквіту, - яркі прыклад нацыянальнага беларускага Рэнесансу. Траціну яго тэрыторыі прызналі "мёртвай зонай", насельніцтва скарацілася ўдвая. Але праз працавітасць і любоў да роднай зямлі за паўтара дзесяцігоддзя рэгіён стаў адным з лідараў па эканамічных і дэмаграфічных паказчыках. Глядзіце сёння ў рамках "Панарамы" спецыяльны рэпартаж "Слаўгарад. Адраджэнне замест забыцця".