Салодкі мяч змогуць пакаштаваць госці чэмпіянату свету па футболе

18 мая 2018

Сталічныя вытворцы марожанага натхніліся спартыўнай тэмай. Салодкі футбольны мяч змогуць пакаштаваць госці чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ўлетку ў Расіі. Першыя партыі ўжо адгружаны. Пламбір незвычайнай формы, магчыма, з'явіцца ў продажы і ў Мінску. Пакуль жа футбольны дэсерт - сапраўдны інтэрнэт-хіт.

На гэтым прадпрыемстве штодня выпускаюць да 40 тон салодкага прадукту. Наш пламбір, фруктовы лёд і эскімо даспадобы таксама ў Расіі і Азербайджане. Неўзабаве беларускае марожанае з'явіцца і ў магазінах Ізраіля.