Салодкі батл аб'яднаў аматараў кандытарскага мастацтва ў сталіцы

13 марта 2017

Эксклюзіўныя вясельныя тарты і дэсерты ў фармаце 3D - за пуцёўку на Кубак свету змагаліся дзясяткі кулінараў з розных гарадоў. З цукру, карамелі і шакаладу ў сваіх работах майстры ўвасобілі фантастычныя сюжэты, казачных персанажаў і нават герояў інтэрнэт-жартаў. Лепшых вызначылі ў адзінаццаці намінацыях.

Для кандытараў арганізатары падрыхтавалі і нечаканыя выпрабаванні. Так, удзельнікі турніру на вачах у гледачоў стваралі трохметровы вясельны торт.