Адкарэкціраваныя генеральныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебска і Гомеля

14 декабря 2016

Каб жыццё ў горадзе было максімальна камфортным, на перыяд да 2025 года адкарэкціраваныя генеральныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця абласных цэнтраў - Віцебска і Гомеля. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Мэта карэкціроўкі генпланаў - устойлівае развіццё гарадоў на аснове рацыянальнага выкарыстання і ўладкавання іх тэрыторыі, зыходзячы з рэсурсавых магчымасцяў і параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця двух абласных цэнтраў. Плануецца, што ўдасканаленне сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, паляпшэнне ўмоў працы, развіццё сістэмы інжынернай і транспартнай інфраструктуры значна павысіць якасць жыцця насельніцтва.