Хутка ў кнігарнях нашай краіны з'явіцца кулінарная карта рэстаранаў

20 января 2016

Ужо зусім хутка ў кнігарнях нашай краіны з'явіцца кулінарная карта рэстаранаў і сядзіб, дзе можна паспрабаваць стравы беларускай кухні. Вывучыць яе можна будзе і анлайн.

Аб самых незвычайных рэцэптах - у рэпартажы Юліі Грызунт. У гэтай аграсядзібе гасцей ужо даўно не кормяць дранікамі, хоць у меню толькі беларускія стравы. Тут можна паспрабаваць кабана, труса, качку - прычым мяса, як і гародніну, тут не купляюць.

Сакрэт смачнага мяса - просты: яго заліваюць вадой, дабаўляюць харчовую соду і воцат і пакідаюць на суткі. Ужо пасля з яго можна гатаваць фірмовую страву - самае папулярнае і, мабыць, самае незвычайнае - гэта катлеты з мяса бабра.

Бабровыя катлеты адна са спрадвечна беларускіх страў, якіх толькі ў гэтай аграсядзібе ўжо каля сотні. Дарэчы, свае фірмовыя пачастункі ў новую гастранамічную карту прапануюць каля 80 аграсядзіб.

Кулінарны даведнік па Беларусі з'явіцца на прылаўках кнігарань ужо напрыканцы гэтага месяца - тут будуць сабраныя ўсе месцы, дзе можна паспрабаваць тое, што елі продкі. У аграсядзібах гатовыя не проста накрыць на стол, а нават навучыць іншаземцаў гатаваць беларускія стравы і расказаць іх гісторыю. Напрыклад, у сям'і Радзівілаў святы не праходзілі без судака з запечанымі яблыкамі, а ў родзе Святаполк-Мірскіх падавалі ялавічыну ў асаблівым вішнёвым соусе. Усе рэцэпты з гісторыяй сабралі ў кнігу студэнты адной з беларускіх ВНУ.

Дарэчы, вывучыць карту можна будзе і анлайн на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай - і акзацца ў краіне Гасцініі - менавіта так назвалі кулінарны партал распрацоўшчыкі. Згодна з планамі, гастранамічная карта дапаможа прыцягнуць у краіну яшчэ больш турыстаў. А беларускія карыстальнікі пасля рэгістрацыі змогуць дабавіць у скарбонку і свой рэцэпт, пачуты ад бабулі або прачытаны ў кнізе, але прайшоўшы праверку часам і густам.