Хуткая дапамога ў вырашэнні набалелых пытанняў

6 декабря 2016

Праблемы ад капрамонту да будаўніцтва жылля выслухаюць у гэтую суботу падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны 10 снежня  ў сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце. У гарвыканкаме на сувязь выйдзе намеснік старшыні Жанна Бірыч. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін. У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Задаць свае пытанні можна да апоўдня. Нагадаем, звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна па тэлефоне можна кожную суботу.