Памёр беларускі футбаліст Іван Савосцікаў

20 июля 2018

На 77-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр Іван Савосцікаў. Найвядомейшы беларускі футбаліст добра знаёмы балельшчыкам. Як гулец ён выйграваў Кубак БССР і станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза, а таксама фіналістам Кубка СССР. Разам з мінскім "Дынама" ўжо ў якасці трэнера быў за крок да Кубка Саюза, а знаходзячыся ля руля "Белшыны", браў Кубак Беларусі. Да апошніх дзён жыцця Іван Савосцікаў заставаўся адданым футболу - выступаў экспертам у СМІ падчас чэмпіянату свету.