Колькі каштуе анамальная зіма - 2020?

2 февраля 2020
Пра наш любімы час года ў актуальным ракурсе. "Кабы не было зимы…"  Словы старой дзіцячай песенькі мы ўспаміналі толькі зрэдку, фонам уключыўшы тэлевізар. Бачыць у іх прароцтва недзіцячых праблем на планеце не прыходзіла ў галаву, напэўна, нікому. Потым прыйшоў  2019 з яго шуміхай ад кліматолагаў у СМІ. Паслухалі і прызабылі,  хіба першы раз. Вось толькі год закончыўся, а восень  - не. Зіма так і не прыйшла. 

Сіноптыкі ў збянтэжанасці. Аграномы ў насцярожанасці. Эканамісты ў разліках. І хай  апошнія дні зіма ўсё ж вырашыла нагадаць, што яна зіма, стабільны плюс за акном амаль не спадае. Упершыню так доўга. Пакуль спецыялісты думаюць, тэндэнцыя гэта або пакуль яшчэ не,  як гэта адаб'ецца на эканоміцы, сезонны бізнес ужо зараз ратуе сябе як можа. А ў кагосьці капрызы надвор'я, падобна, асядуць у кашальку манетай. Аляксей Патапаў паглядзеў звесткі і падлічыў, колькі каштуе анамальная зіма – 2020 (відэа).