Склад боепрыпасаў знайшлі ў Воранаўскім раёне

24 апреля 2020
Зброя, патроны і гранаты. У Воранаўскім раёне выяўлены вялікі склад боепрыпасаў. Паведамляецца, што першапачаткова міліцыянеры прыехалі па выкліку аб канфлікце паміж двума вяскоўцамі. Падчас разгляду адзін з мужчын распавёў, што ў лесе знаходзіцца схованка з арсеналам.  З зямлі сапёры выкапалі пластыкавую ёмістасць, у якой знаходзіліся карабін, пісталет, а таксама трацілавыя і дымавыя шашкі.