Скідкі да 90 працэнтаў да навагодніх святаў

1 декабря 2016

Усе магазіны, універмагі і гандлёвыя цэнтры сталіцы  правераць на праўдзівасць такой інфармацыі. У выпадку, калі тавара, заяўленага як акцыённы, не будзе на прылаўках, спецыялісты могуць палічыць гэта нядобрасумленнай канкурэнцыяй. Аднак штрафаваць гандляроў будуць толькі ў выпадку значных парушэнняў, для іншых –  абмяжуюцца папярэджаннем. Нагадаем, на працягу ўсяго снежня ў сталіцы адбудзецца шэраг распродажаў,  кірмашоў і іншых акцый. Набыць са значнымі скідкамі можна будзе як харчовыя тавары, так і навагоднія ўпрыгажэнні, сувеніры, адзенне і бытавую тэхніку.

Адказнасць за праўдзівасць інфармацыі пра акцыі і скідкі панясуць таксама і ўладальнікі спецыялізаваных парталаў. Такую інфармацыю трэба пераправерыць – падкрэсліваюць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.