СК назваў папярэднія звесткі трагедыі ў парку забаваў

27 августа 2015

Шэраг парушэнняў з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў аквапарка Dreamland. Следчы камітэт назваў папярэднія звесткі трагедыі ў парку забаваў. Следчыя паказваюць, што дзіця з вады даставалі не працаўнікі басейна, адказныя за бяспеку, а самі адпачывальнікі. Менавіта гэтыя людзі і аказалі першую меддапамогу хлопчыку. Акрамя таго, большасць камер відэаназірання не працавала, у тым ліку і тыя тры, якія размешчаныя на месцы трагедыі. 

Нагадаем, што 22 жніўня з дзіцячага басейна ў непрытомнасці дасталі дзіця. Выратаваць жыццё 10-гадоваму хлопчыку не атрымалася: дзіця захлынулася вадой. Следства працягваецца..