СК Беларусі выступіў з незвычайным відэазваротам да беларускіх алімпійцаў

17 февраля 2018

Следчы камітэт нашай краіны выступіў з незвычайным відэазваротам да беларускіх алімпійцаў у Пхёнчхане, тым самым падтрымліваючы і матывуючы іх. Перамога любіць цярпенне, таму ў ведамстве ўпэўнены ў поспеху беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе. Сам відэаролік размешчаны на сайце Следчага камітэта.