СК Беларусі падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з American Еxpress

20 ноября 2019
Кібербяспека і абарона асабістых даных. Следчы камітэт Беларусі пашырае межы супрацоўніцтва. Сёння ў Мінску быў падпісаны мемарандум з міжнароднай плацежнай сістэмай American Еxpress. У першую чаргу, гэта дае магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй, пачынаючы ад выяўлення несанкцыянаваных транзакцый і сканчаючы ідэнтыфікацыяй непасрэдна кіберзлачынцаў. Акрамя таго, у рабочай сустрэчы ў беларускай сталіцы прынялі ўдзел прадстаўнікі найбуйнейшых сусветных плацежных сістэм, а таксама міжнароднай крыптавалютной платформы.

Аляксей Волкаў, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі: "Мы жывём у эпоху глабалізацыі. Кіберзлачыннасць ужо прайшла такі ж этап глабалізацыі - яна міжнародная, яна не мае меж. Менавіта таму мы і праводзім такія семінары, каб мець магчымасць штосьці супрацьпаставіць ёй. Развіваемся, ідзём наперад. Я думаю, так будзе і далей".

У СК адзначылі, што з павелічэннем колькасці кіберзлачынстваў таксама больш актыўная праца праваахоўнікаў у барацьбе з імі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя