Сітуацыю на спажывецкім рынку абмеркавалі ў Прэзідэнта

1 апреля 2021
Абарона ўнутранага рынку і айчынных вытворцаў, кантроль за цэнаўтварэннем і прагноз па інфляцыі. З дакладам у Палацы Незалежнасці сёння - першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў  і міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. 

Дэталёва абмеркавалі сітуацыю на спажывецкім рынку, цэны і іх стабільнасць на сацыяльна значныя тавары. Пытанні важныя для кожнай беларускай сям'і. Падтрымка эканомікі ў няпростых умовах пандэміі - комплексная задача для ўсіх.

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

У першую чаргу людзі павінны быць забяспечаныя сваімі якаснымі таварамі і па даступных цэнах. А яны, асабліва першай неабходнасці (на гэтым неаднаразова рабіў акцэнт кіраўнік дзяржавы), павінны жорстка кантралявацца. Асаблівая ўвага - імпартазамяшчэнню, пашырэнню наменклатуры тавараў, якімі мы самі цалкам можам сябе забяспечыць.

МАРГ прадаўжае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

Месяц таму ў Беларусі абмежавалі рост цэн на сацыяльна значныя тавары як айчынныя, так і імпартныя. Размова аб базавым спажывецкім кошыку. Гэта тое, што мы купляем ледзь ці не кожны дзень: крупы, малако, мяса, гародніна і садавіна. У гэтым спісе таксама лекі, якія патрэбныя ў няпросты ў эпідэмічным плане  час. З-за негатыўнага ўплыву пандэміі на рост сусветных цэн захоўваюцца рызыкі павышэння кошту сацыяльна значных тавараў. Таму МАРГ прыняў рашэнне прадоўжыць іх рэгуляванне ў Беларусі да канца чэрвеня.