Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы сёння абмяркоўвалі ў Савеце Рэспублікі. Там адбылася сустрэча спікера верхняй палаты парламента з кіраўніком Еўрапейскага бюро СААЗ Хансам Клюге. Узнімалі пытанні аказання медыцынскай дапамогі бежанцам, прадастаўлення прадметаў асабістай гігіены, цёплай вопраткі. Дарэчы, Ханс Клюге днямі асабіста пабываў у лагеры бежанцаў і падчас сустрэчы высока ацаніў тую падтрымку, якую арганізавала Беларусь. Гэта пытанне сёння застаецца на сур'ёзным кантролі.
Гаварылі і пра сітуацыю з каранавірусам. Эпідабстаноўка ў краіне стабілізуецца - гэта вынік правільных крокаў беларускай аховы здароўя.
Сітуацыю на мяжы Наталля Качанава абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага бюро СААЗ Хансам Клюге
23 ноября 2021













