Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмяркуюць на Савеце Бяспекі ААН

11 ноября 2021
Міграцыйны крызіс і парушэнне міжнародных дамоўленасцяў з боку Польшчы заканамерна выклікае заклапочанасць сусветнай супольнасці. Відавочна, што калектыўны Захад  чарговы раз спрабуе перакласці з сябе адказнасць. Такія паводзіны Еўропы раней раскрытыкаваў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Нябензя. 

Сітуацыю на беларуска-польскай мяжы абмяркуюць і на Савеце Бяспекі ААН. Размова пройдзе ў закрытым рэжыме. Вядома, што ініцыявалі абмеркаванне міграцыйнага крызісу Ірландыя, Эстонія і Фінляндыя.


Тэгі:

#Мигранты