Сітуацыя ў Беларусі і меры па барацьбе з каранавірусам у цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы

19 марта 2020

Да дыскусіі Аляксандр Лукашэнка падключыў не толькі кіруючых асоб

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі: хвалю сезонных інфекцый і сістэмныя меры па барацьбе з каранавірусам сёння абмяркоўвалі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Да дыскусіі Аляксандр Лукашэнка падключыў не толькі кіруючых асоб Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета бяспекі, Міністэрства аховы здароўя, але і ўрачоў-практыкаў: эпідэміёлагаў і вірусолагаў. У цяперашняй сітуацыі важна зрабіць прагнозы на найбліжэйшы час і выпрацаваць дакладны план дзеянняў. З улікам таго, што многія дзяржавы закрылі свае межы для іншазамцаў, Прэзідэнт даручыў зрабіць усё, каб нашы грамадзяне змаглі аказацца дома ўжо ў самы найбліжэйшы час. Працягваецца актыўнае назіранне за тымі, хто прыбыў з небяспечных па эпідэміі краін. Створаны неабходны запас лекаў. Ахоўных касцюмаў і сродкаў індывідуальнай засцярогі, як і айчынных тэст-сістэм на вызначэнне інфекцыі дастаткова. 

Кіраўнік дзяржавы даручыў наладзіць вытворчасць айчынных рэспіратараў

Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы сёння таксама даручыў наладзіць вытворчасць айчынных рэспіратараў. 
Не варта забываць, што вясна традыцыйна і час, на які прыпадае пік сезонных інфекцый - ВРВІ і грыпу. Таму Прэзідэнта цікавіла, як усе структуры будуць працаваць далей, каб хворых было менш і ўсе яны паправіліся. Урачы і адпаведныя службы робяць усё неабходнае, кантроль слабець не будзе. Галоўнае -  ва ўсіх сэнсах падыходзіць да сітуацыі разумна: без панікі. Што да  мяжы, арганізуюць так званыя зялёныя калідоры для цяжкагрузаў, якія едуць транзітам праз Беларусь. Для іх вызначаць месцы, дзе вадзіцелі змогуць спыняцца для запраўкі, адпачынку і харчавання, а таксама санітарна-кантрольныя пункты. 

Татальнага каранціну ў краіне ўводзіць не будуць, Кіраўнік дзяржавы аргументаваў сваё меркаванне на гэты конт

У Мінску з-за каранавіруса зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ, каб падзяліць патокі  пасажыраў, якія едуць на працу і вучобу. Татальнага каранціну ў краіне ўводзіць не будуць, Кіраўнік дзяржавы аргументаваў сваё меркаванне на гэты конт.
Па выніках нарады спецыялісты расказалі, як у гэты няпросты час працуюць з замежнымі калегамі і, вядома, як зараз сябе адчуваюць пацыенты, у якіх пацвердзіўся дыягназ "каранавірус". 
Сёння гучалі меркаванні розных спецыялістаў-практыкаў. Усе іх ініцыятывы Кіраўнік дзяржавы падтрымаў. Сярод самых папулярных рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя - асабістая гігіена, кожны чалавек павінен разумець адказнасць, клапаціцца аб сабе і сваіх блізкіх. Калі ёсць магчымасць пабыць у самаізаляцыі (асабліва гэта датычыцца людзей пажылога ўзросту), не варта грэбаваць ёю.