Сітуацыя, звязаная са смерцю маладога чалавека ў адной з мінскіх бальніц, на асаблівым кантролі Міністэрства аховы здароўя

22 февраля 2018

Сітуацыя, звязаная са смерцю маладога чалавека ў адной з мінскіх бальніц, на асаблівым кантролі Міністэрства аховы здароўя. Створана спецыяльная камісія, каб прааналізаваць дзеянні медыкаў. У пачатку лютага пасля праведзенай у 4-й гарадской бальніцы ЛОР-аперацыі, у пацыента ўзніклі ўскладненні. Яго перавялі ў бальніцу хуткай меддапамогі для дадатковай дыягностыкі і кансультацыі, дзе малады чалавек і памёр.

Аднак камісія адзначыла, што былі дапушчаны парушэнні парадку знаходжання пацыента ў прыёмным аддзяленні БХМП. Усе матэрыялы па справе перададзены ў Следчы камітэт.