Сітуацыя з падтапленнямі ў гэтым сезоне - на асаблівым кантролі камунальных службаў
27 февраля 2023
Забяспечыць высокую якасць інфраструктуры незалежна ад анамалій надвор'я! Сітуацыя з падтапленнямі ў гэтым сезоне на асаблівым кантролі камунальных службаў. Так, у Мінскай вобласці ў гідралагічным маніторынгу амаль чатыры дзясяткі населеных пунктаў. З-за нестабільнай зімы там магчымы падтапленні паводкавымі і талымі водамі. У першую чаргу гэта тычыцца жылых дамоў і падвалаў, участкаў вулічна-дарожнай сеткі. У Бараўлянах, напрыклад, каб ліквідаваць такую праблему, распрацавалі праект. Рамонт і добраўпарадкванне па вуліцы 40 гадоў Перамогі спецыялісты пачнуць вясной. На комплексныя работы адводзяць амаль два месяцы.
Для аператыўнага рэагавання грамадзяне могуць звяртацца на адзіны нумар - 115 - альбо зафіксаваць заяўку на партале "115.бел". Калі падтапленне ідзе з участкаў вулічна-дарожнай сеткі ці з зямель агульнага карыстання праблему камунальныя службы вырашаюць бясплатна. Ліквідаваць жа прыватныя выпадкі можна на платнай аснове.













