Сітуацыя з адключэннямі энергіі ў Мінскай вобласці пад кантролем

2 декабря 2013

У Мінскай вобласці назіраецца рост колькасці адключэнняў населеных пунктаў ад электразабеспячэння. Паводле інфармацыі Белэнерга, над ліквідацыяй няспраўнасцяў працуюць дзяжурныя брыгады спецыялістаў. Энергетыкі падкрэсліваюць - сітуацыя поўнасцю пад кантролем.


Парывы моцнага ветру адчуваліся і ў розных раёнах сталіцы, некалькі дрэў ўпалі на легкавыя машыны. Няўдалай аказалася паркоўка аўтамабіляў па вуліцах Танка, Цнянскай і Абойнай. Пашкоджаны аўтамабіль на Лінейнай зняла і наша здымачная група.


Не вытрымаў моцных парываў ветру рэкламны банер на перакрыжаванні вуліц Чкалава і Брылеўскай. Па шчаслівай выпадковасці, ніхто не пацярпеў.


Сіноптыкі папярэджваюць - працягвае дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі, на дарогах захоўваецца галалёдзіца, вадзіцелям трэба быць уважлівымі.


Уплыў скандынаўскага цыклона на Беларусь аслабее ўжо да вечара, аднак месцамі яшчэ прагназуецца мяцеліца, магчымы парывы ветру да 20 метраў за секунду.