Сітуацыя з арганізацыяй харчавання ў ВНУ Беларусі прыкметна палепшылася

24 июня 2018

Сітуацыя з арганізацыяй харчавання ў ВНУ Беларусі прыкметна палепшылася, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

Нагадаем, у красавіку гэтага года ведамства правяло маніторынг сталовых універсітэтаў па ўсёй краіне. Тады былі выяўленыя шматлікія парушэнні. Не выконваліся санітарныя нормы, парадак вядзення касавых аперацый, а комплексныя абеды па кошце ў 1 рубель 75 капеек забяспечваліся не за кошт якасці, а за кошт памяншэння порцый страў. Дзевяць працаўнікоў грамадскага харчавання былі звольненыя, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 88 чалавек, у тым ліку 8 рэктараў ВНУ. У маі дзяржкантроль паўтарыў маніторынг. Праверка паказала: пазітыўныя змяненні ёсць. Аднак ёсць і над чым яшчэ працаваць. Так, рэктары дзвюх ВНУ - гэта Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржуніверсітэт імя Пушкіна - прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці паўторна.

Так хто і чым корміць беларускіх студэнтаў, колькі не дакладваюць, і энергетычная норма порцыі - якая яна? Больш падрабязна аб маніторынгу Камітэта дзяржкантролю і яго выніках глядзіце ўжо сёння ўвечары ў "Галоўным эфіры". 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя