Сітуацыя з наяўнасцю масак і антысептыкаў у аптэках і гандлёвай сетцы Беларусі выраўнавалася

20 апреля 2020
Сітуацыя з наяўнасцю масак і антысептыкаў у аптэках і гандлёвай сетцы Беларусі выраўнавалася, попыт насельніцтва будзе задаволены! Камітэт дзяржкантролю правёў гарачыя лініі па ўсёй краіне. З сакавіка ведамства маніторыць сітуацыю ў аптэчнай сетцы. Да 18:00 па пытанні наяўнасці масак і сродкаў дэзінфекцыі яшчэ можна патэлефанаваць на прамую лінію ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.