Сітуацыя з ляснымі пажарамі ў Мінскай вобласці пад кантролем

10 июня 2019

У выхадныя пажар плошчай тры гектары ўзнік на тэрыторыі Пухавіцкага лясгаса. Для яго ліквідацыі задзейнічалі больш за сотню чалавек і 26 адзінак тэхнікі. Было вырашана падняць у неба і верталёт Мі-8. Ён скінуў на полымя 72 тоны вады. Узгаранне лакалізавана.

У Мінскай вобласці па-ранейшаму захоўваецца высокі клас пажарнай небяспекі. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў чатырох раёнах: Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім і Бярэзінскім.