Сітуацыя з каранавірусам у краіне пад кантролем

9 марта 2020
Распаўсюджванне каранавіруса ў Беларусі па-ранейшаму пад кантролем. Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр аховы здароўя. Першы ў краіне пацыент з COVID-19 - студэнт з Ірана - на сёння вылечаны. Інфекцыйнага працэсу няма і ў тых, хто знаходзіўся ў бальніцы Віцебска.

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "У выхадныя атрыманыя яшчэ тры станоўчыя тэсты на наяўнасць РНК у пацыентаў першага ўзроўню. Зараз праводзіцца дадатковае даследаванне. Калі вынікі пацвердзяцца, колькасць выпадкаў каранавіруса вырасце да 9".