Сітуацыя на дарогах з-за галалёдзіцы, туману і перападу тэмператур застаецца складанай

4 декабря 2019
Вадзіцелям неабходна быць больш уважлівымі, асабліва ў цёмны час сутак. Вытрымліваць дыстанцыю і хуткасны рэжым, а пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў пільна сачыць за 

з’яўленнем пешаходаў. Сёння і заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра днём  ад 0 да мінус 5. У некаторых раёнах выпадзе мокры снег. Ноччу слупкі тэрмометраў таксама апусцяцца да мінус 5 градусаў.