Сітуацыя на аўтамабільным рынку краіны - у ток-шоу Форум

24 ноября 2014

Беларускія аўтасалоны імкліва губляюць пакупніка. Калі раней з усёй СНД па машыны ехалі ў Беларусь, то зараз нашы людзі адпраўляюцца ў Расію. Чаму так сталася, што цана на адну і тую ж іншамарку ў салонах Мінска і Масквы адрозніваецца на 5000 долараў? Ток-шоу Форум сёння разбіраецца ў сітуацыі на аўтамабільным рынку краіны і не толькі. Не прапусціце ў 8 вечара на Беларусь 1.