Сістэма аховы здароўя ў сталіцы стане больш дасканалай

18 февраля 2019

Да канца года медыкі змогуць перасесці на верталет. Спецыяльную пляцоўку пабудуюць ля бальніцы хуткай дапамогі. Гэта дазволіць максімальна аператыўна дастаўляць пацыентаў з розных рэгіёнаў у вядучыя клінікі. А павысіць якасць экстраннай медыцынскай падтрымкі ў Мінску дазволіць і новая падстанцыя хуткай дапамогі.

Зараз праектуюць і новыя паліклінікі. Дзіцячая з'явіцца ў мікрараёне Сухарава, яшчэ адну пабудуюць у Партызанскім раёне.