Сістэма штрых-кадзіравання донарскай крыві будзе ўведзена ў Беларусі

7 августа 2013

Сістэма штрых-кадзіравання донарскай крыві і яе кампанентаў ад моманту нарыхтоўкі да рэалізацыі будзе ўведзена ў Беларусі да канца 2013 года. У штрых-кодзе будзе зашыфравана ўся інфармацыя пра донара, якая потым будзе счытвацца аўтаматычна. Такім чынам, выключаецца чалавечы фактар памылкі ўрачоў. Выкарыстанне новай сістэмы таксама забяспечыць надзейнасць апрацоўкі інфармацыі пры нарыхтоўцы крыві і яе даследаванні. Па новым шляху ўжо ідуць заходнееўрапейскія краіны.


Дарэчы, праца над стварэннем інфармацыйнай базы са штрых-кадзіраваннем ужо пачалася. На выхадзе кожны донар будзе ведаць нават, каму пералілі яго кроў. І самае галоўнае, з'явіцца магчымасць больш дбайна кантраляваць якасць і бяспеку кампанентаў донарскай крыві.