Сістэма адукацыі Беларусі мае патрэбу ў абнаўленні

28 октября 2014
Стан спраў у гэтай галіне прааналізавала спецыяльная група па даручэнні Прэзідэнта краіны. Вынікі працы разгледзелі сёння на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Што датычыцца дашкольнай адукацыі, то недахоп свабодных месцаў у дзіцячых садах звязаны з неэфектыўным выкарыстаннем бюджэтных рэсурсаў. А ў сярэднім, асаблівую ўвагу звярнулі на паніжэнне якасці падручнікаў і неапраўданае скарачэнне гадзін па некаторых прадметах. Выправіць сітуацыю прапаноўваюць змяненнем існуючай заканадаўчай базы ў гэтай сферы.