Колькасць парушэнняў карыстальнікамі сістэмы праезду па платных аўтадарогах складае толькі 1%. За суткі фіксуецца максімум 600 выпадкаў. У большасці асноўная прычына - няправільнае ўсталяванне бартавой прылады. У кампаніі-аператары вадзіцелям раяць таксама ўважліва сачыць за колькасцю гукавых сігналаў пры праездзе парталаў. Акрамя таго, як заявілі ў транспартнай інспекцыі, ужо да канца гэтага месяца можа з'явіцца магчымасць больш аператыўна накіроўваць парушальнікам патрабаванне ўнесці павышаную плату за праезд па магістралях.
Белтол пачынае актыўна рыхтавацца і да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў наступным годзе. Плануюць усталяваць дадатковыя інфармацыйныя стэнды на мяжы і ў пунктах пропуску. А вось буклеты для замежных вадзіцеляў падрыхтуюць на пяці мовах.














