Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на 22-26 лістапада

22 ноября 2023
Мяцеліца, да -15 °C і галалёдзіца прагназуюцца ў краіне з 22 па 26 лістапада, піша БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду, 22 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы да мінус 5-11 градусаў, пры праясненнях да мінус 15 градусаў. Днём прагназуецца мінус 1-7 градусаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у другой палове тыдня сітуацыя пачне мяняцца. Атлантыка адправіць на кантынент цыкланічны віхор і пад уплывам яго атмасферных франтоў на змену халодным арктычным паветраным прыйдзе цёплая паветраная маса атлантычнага паходжання.

У чацвер, 23 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём па заходняй палове з дажджом), раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе прагназуецца моцны снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завея, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца, днём па захадзе слабы галалёд. Уначы па паўночным захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах вецер узмоцніцца да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 да мінус 11 градусаў, пры праясненнях да мінус 15 градусаў, а днём ад мінус 3 градусаў па ўсходзе да плюс 5 градусаў па захадзе.

У пятніцу, 24 лістапада, часам прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а ўначы па ўсходзе - да мінус 4 градусаў. Днём па паўднёвым захадзе чакаецца да плюс 7 градусаў.

У Белгідрамеце адзначылі, што ў выхадныя характар надвор'я ў Беларусі па-ранейшаму будзе няўстойлівы.

У суботу, 25 лістапада, часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а днём ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

У нядзелю, 26 лістапада, часам будзе ісці снег, мокры снег. На дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць 0 - мінус 7 градусаў, а пры праясненнях да мінус 10 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць мінус 5 - плюс 2 градусы.