Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі дождж і мокры снег у выхадныя

14 декабря 2019
Дождж, мокры снег і галалёд па раніцах у прагнозах сіноптыкаў і заўтра.  Вецер да 10 метраў за секунду, а слупкі тэрмометраў пакажуць ад мінус 2 уначы і да 6 цяпла днём. Пахмурнае надвор'е ў прагнозах на ўсёй тэрыторыі краіны.  Новы тыдзень марозных дзён таксама не прынясе. Апускацца слупкі тэрмометраў пачнуць толькі да наступных выхадных па начах.