Сіноптыкі прагназуюць канчатковы сыход зімы і ўсталяванне цёплага надвор’я

8 апреля 2013

І з наступнага тыдня аграрыі Мінскай вобласці  прыступяць да пасяўной. Для службаў МНС жа вясенні плюс  - знак для яшчэ большай засяроджанасці на небяспечных зонах.


 


Паводкавую пагрозу ацаніў Аляксей Кандраценка.


На гэтым тыдні паводле інфармацыі сіноптыкаў у сталіцу і вобласць прыйдзе доўгачаканае цяпло. Аграрыі рэгіёну гатовыя да пачатку палявых прац, але пакуль іх стрымліваюць снежныя гурбы. 


Усяго на вясновую пасяўную кампанію ў цэнтральным рэгіёне будзе накіравана два трыльёны  900 мільярдаў рублёў. На механізаваных дварах - апошнія падрыхтоўкі. У цэлым на палях задзейнічаюць амаль дзевяць з паловай тысяч трактароў.


Стан азімых пасеваў па вобласці месцамі выклікае асцярогі, але аграрыі гатовыя і на выпадак перасеву.


Рыхтуюцца да сезонных змен і выратавальныя службы. МНС звяртае ўвагу - падтапленне падворкаў і дамоў найбольш верагодныя ў Маладзечанскім, Барысаўскім, Стаўбцоўскім і Пухавіцкім раёнах. Меры бяспекі прымаюць ў Чэрвені. Ратавальнікі кантралююць  стан сельгасаб'ектаў.


Нягледзячы на перанос пасяўной на значны тэрмін, сельгасарганізацыі Мінскай вобласці маюць намер сёлета сабраць 3 мільёны тон збожжа. Зрабіць гэта будзе складана, гавораць спецыялісты, але рэальна.