Не па-зімоваму цёплае надвор'е чакае беларусаў на гэтым тыдні. Сіноптыкі прагназуюць па краіне дажджы з мокрым снегам і туманамі. Тэмпературны рэжым у сярэднім 5 градусаў перавысіць кліматычную норму. Дзённая тэмпература на працягу тыдня складзе ад мінус 3 да плюс 6.