Сіноптыкі папярэджваюць аб узмацненні ветру на выхадных у Беларусі

25 ноября 2016

Аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У паўночных раёнах парывы - да 20 метраў за секунду. Надвор'е пагоршыцца. Сёння чакаюцца дождж і мокры снег. Месцамі туман, галалёд. Тэмпература - не вышэй за пяць цяпла. А ў пачатку наступнага тыдня пахаладнее.