Сіноптыкі папярэджваюць аб замаразках

25 октября 2017

Мокры снег і дождж прагназуюцца ў сталіцы і вобласці ўжо сёння ноччу. Сіноптыкі папярэджваюць аб замаразках, у некаторых раёнах да мінус 5-ці. На дарогах магчыма галалёдзіца. У сувязі з пагаршэннем надвор'я ДАІ раіць вадзіцелям не чакаць каляндарнага надыходу зімы, паклапаціцца аб бяспецы і своечасова замяніць шыны на зімовыя. На слізкім асфальце счапленне пакрышак з дарогай памяншаецца ў некалькі разоў, павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях.

Нагадаем, з 1 снежня і да канца лютага вадзіцелі абавязаны рухацца на аўто з зімовымі шынамі.