Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры да 20 м/с

16 сентября 2019

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі. Ужо ўначы парывы месцамі дасягалі 20 метраў за секунду. Пры гэтым МНС нагадвае, што ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека - там аб'яўлены чырвоны ўзровень.