Сіноптыкі папярэджваюць пра чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі ў выхадныя дні. З-за гарачага і сухога надвор'я ён аб'яўлены на большай частцы Мінскай вобласці, а таксама месцамі па Віцебскай і Магілёўскай. Папярэджанне датычыцца і сталіцы.
Тэмпература будзе ад 25 да 30 цяпла. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у большасці раёнаў Беларусі. Мінлясгас трымае сітуацыю на кантролі. Кожны буйны выпадак узгарання разбіраюць дэталёва.













