Сіноптыкі аб’явілі жоўты ўзровень небяспекі

20 мая 2020
Моцны парывісты вецер і навальніцы ў прагнозах сіноптыкаў на сёння. Умовы надвор'я ўскладняцца ў паўночных раёнах - там магчымы ападкі.  У сталіцы, хутчэй за ўсё, абыдзецца без працяглых дажджоў. Тэмпература паветра днём не перавысіць 14 градусаў. А вось ноччу ў асобных раёнах прагназуюць замаразкі да мінус 2. Заўтра днём зноў ветрана, парывы будуць дасягаць 18 метраў за секунду. У Мінску  каля 11 з плюсам.