Сіноптыкі аб'явілі па Мінску штармавое папярэджанне

22 марта 2019

Парывы ветру дасягаюць сёння 20  метраў за секунду. На гэтых відэакадрах відаць, як ад ветру гайдаецца рэкламны шчыт.

Ужо вядома пра некалькі здарэнняў. Першае - у мікрараёне Уручча на транспартным прыпынку. У другім выпадку вецер пашкодзіў дах жылога дома.

Заўтра раніцай шквалісты вецер супакоіцца.