Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

30 января 2014

У Беларусі холадна. У Мінску зараз тэрмометры паказваюць ніжэй за 20 градусаў. Па ўсходзе краіны да 28-мі. Марознасці дадае моцны парывісты вецер. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Толькі на выхадных маразы пачнуць слабець, але вецер будзе яшчэ мацнейшы.