Сіноптыкі абяцаюць вяртанне трапічнага надвор'я ў Беларусь

10 июня 2015

Горача і без дажджоў. Сіноптыкі абяцаюць ужо заўтра вяртанне трапічнага надвор'я ў Беларусь. Сёння слупкі тэрмометраў пакуль паднімуцца толькі да 23. Па паўднёвым захадзе пройдуць невялікія дажджы. А ўжо заўтра пачнецца спякота. І да выхадных паветра прагрэецца да плюс 32, ападкі не прагназуюцца. Такая тэмпература, паводле слоў сіноптыкаў, на 8 градусаў вышэй за норму, што адпавядае ліпеньскаму надвор'ю.