Сіноптыкі абяцаюць гарачыя выхадныя

22 июня 2013
Днём да плюс 29-ці, а на захадзе краіны паветра прагрэецца да 34-х. ДАІ не рэкамендуе без патрэбы адпраўляцца ў падарожжа на аўтамабілі, тым больш без кандыцыянера. Да таго ж магчымыя лівень і град. Прычым, прагноз з аранжавым адценнем. Навальніцы абяцаюць і заўтра. Наступны тыдзень пачнецца з невялікага пахаладання: дзённая тэмпература будзе паступова паніжацца да 22-х цяпла.