Не тапаліны пух, а сапраўдны снег у пачатку мая. Сіноптыкі фіксуюць чарговыя анамальныя рэкорды, а жыхары сталіцы і розных мястэчак Мінскай вобласці не паспяваюць дзяліцца заснежанымі фота і сэлфі. Апошні раз такі халодны май быў зафіксаваны 72 гады таму. А першага мая 2007 года снег ішоў увогуле дзевяць гадзін запар і засыпаў зямлю трохсантыметровым покрывам. Сёння у Мінскай вобласці тэмпература на 2-3 градусы ніжэй за кліматычную норму. Ноччу чакаецца ад мінус трох да плюс трох. Удзень паветра прагрэецца да 10 градусаў.
Снег - дождж - сонца. Такое кантраснае надвор'е захаваецца да выхадных - цёплае адзенне і парасоны хаваць пакуль рана. У суботу сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі ў паўднёвых раёнах вобласці. Днём да 10 цяпла. У нядзелю пераважна без ападкаў і да плюс 14.













