Сіноптыкі фіксуюць пачатак зімовай паводкі

3 февраля 2016

У краіну прыйшла непагадзь - дождж, мокры снег і парывісты вецер. У Віцебскай вобласці парывы будуць дасягаць 22 метраў за секунду. Заўтра надвор'е трохі палепшыцца. Аднак да канца тыдня ў большасці рэгіёнаў абяцаюць ападкі і галалёдзіцу. Сіноптыкі таксама фіксуюць пачатак зімовай паводкі. Адзначаецца хуткі крыгалом. Узровень вады кожныя суткі паднімаецца на 30 сантыметраў.