Сіноптык-аматар вядзе свой улік тэмпературных рэкордаў і анамалій

20 мая 2020
Івану Місніку прагнозы надвор'я не патрэбныя. Ён сам сабе сіноптык. Вось ужо 40 гадоў сістэматычна занатоўвае свае назіранні ў спецыяльны метэачасопіс. Аналітычным метадам складае прагноз нават на паўгода наперад. І прафесіяналы прызнаюць - падлікі народнага сіноптыка дакладныя амаль на 70%. 

Юлія Токар даведалася ў аматара, якім будзе гэта лета?  Кожная старонка асабістага метэачасопіса выразна разбіта на поры года, месяцы. Усе запісы ад рукі – так больш надзейна. Каб і праз дзесяцігоддзі прасачыць анамальныя з'явы. Іван МІснік - чалавек з трыма тэхнічнымі адукацыямі - за надвор'ем назіраў яшчэ з дзяцінства. Спачатку вызначаў з дапамогай народных прыкмет, а пасля стаў аналізаваць. Напрыклад, калі Вялікдзень ранні, тады і вясна паспяшаецца. Але ж і сёння ад сваіх лайфхакаў не адмаўляецца.  А для дакладных прагнозаў на суткі ў кішэні народнага сіноптыка заўсёды барометр. 


Штодзень у пяць гадзін раніцы і а шостай вечара Іван Барысавіч фіксуе паказанні тэрмометра


Гэта самая нізкая і самая высокая тэмпературы за дзень. Плюс, улічваючы паказанні барометра і прыродныя з'явы, дае сезонныя і нават паўгадавыя прагнозы. Тыя ж дачнікі вельмі ўдзячныя.  З прыродных катаклізмаў больш за ўсё перажывае за маланкі. Сёлета прагназуе іх напрыканцы ліпеня - у першай дэкадзе жніўня. Таму загадзя дае парады.


За 40 гадоў назірання гэты май сіноптык называе ўжо самым халодным


Кажа, што і чэрвень спачатку не парадуе. Сапраўднае лета прыйдзе ў ліпені – паветра прагрэецца да плюс 30. 

 Дзе быў больш дакладны прагноз: у інтэрнэце ці ад народнага сіноптыка, мы праверым зусім хутка. Але ж трэба адзначыць, што падлікам Івана Місніка кліматолагі даюць адзнаку дакладнасці мінімум на 80%.