Сімвалы савецкай эпохі. СССР і БССР

5 ноября 2017

Серыя міжпраграмных ролікаў "Сімвалы савецкай эпохі" створана спецыяльна да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Велічныя манументы і касмічныя дасягненні, легендарныя савецкія гаджэты і прадукты са смакам СССР, крэйсер "Аўрора" і Чырвоны сцяг. Пра іх складалі вершы і пісалі песні, таму што фраза "Зроблена ў СССР" была знакам якасці таго часу. Успаміны пра савецкія аўтамабілі, дыктараў тэлебачання і гранёную шклянку абраслі міфамі і легендамі. "Рабочы і калгасніца" з сярпом і молатам на застаўцы Масфільма, мішка на Алімпіядзе-80 і самі скарачэнні КПСС, СССР, БССР сталі сімваламі эпохі.

Творчая група выбрала самыя яркія і значныя сімвалы і стварыла 15 арыгінальных ролікаў на розныя тэмы: "Чырвоны сцяг", "Серп і молат", "КПСС", "Крэйсер "Аўрора", "Рабочы і калгасніца", "СССР і БССР", "Валютныя магазіны", "Савецкія хрушчоўкі", "Аўтамабілі", "Дыктары Беларускага тэлебачання", "Прадукты", "Гранёная шклянка", "Помнікі савецкай эпохі", "Летняя Алімпіяда", "Гаджэты".